Мастак папрасіў штучны інтэлект намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў стылі фэнтэзі. Вось што атрымалася
Эксперыментам з выявай падзяліўся ў сваіх сацсетках мастак і дызайнер Павел Пілавец.
Творца папрасіў штучны інтэлект #Midjoyrney намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў выглядзе ілюстрацый з фэнтэзійнымі героямі.
Для назваў беларускіх гарадоў мастак выкарыстаў адмысловы шрыфт беларускага дызайнера Дзяніса Серабракова.
Кожная ілюстрацыя ўтрымлівае звесткі пра тое, што выяўлена на гербе горада, часам — дату яго атрымання.
Каментары