Грамадства

Прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева пачнуць судзіць у канцы жніўня

У Мінгарсудзе 29 жніўня пачнецца суд над палітвязнем Мікалаем Брэдзелевым. Яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Вядома, што судзіць яго будуць за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» па змененым артыкуле. У рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічала. Цяпер гэта — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці або дзейнасці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму», піша «Вясна».

35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 снежня. Вядома, што сілавікі яго збівалі. Адразу Мікалая асудзілі на 15 сутак, а пазней перавялі на Валадарку.

Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з Мікалаем. Тады падамлялася, што ён нібыта «зліваў» нейкую інфармацыю Антону Матольку.

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць