Нядаўна Марыя Калеснікава, асуджаная да 11 гадоў калоніі, атрымала тры спагнанні ад адміністрацыі гомельскай жаночай калоніі: за знаходжанне ў працоўны час не ў тым месцы і за няветлівы зварот з яе боку, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
22 лістапада адвакат Калеснікавай спрабаваў трапіць да яе, каб даведацца пра яе стан, пераканацца, што яе не збіваюць, не здзекуюцца з яе. Але супрацоўнікі калоніі не прапусцілі адваката, заявіўшы, быццам ад Марыі не было адпаведнай заявы. Як адзначаюць у прэс-службе, звычайна Калеснікава піша такую заяву кожны раз проста на сустрэчы з адвакатам і ўручае супрацоўніку па яе заканчэнні.
Адміністрацыя калоніі ўвесь час цісне на Марыю, астатнім жанчынам, па словах былых зняволеных, нават забаронена з ёй камунікаваць.
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары