Полк Каліноўскага спрабуе наладзіць радыётрансляцыі з Украіны ў Беларусь
Сёння ў Беларусі па радыё можна было слухаць зварот палка Каліноўскага да беларусаў. Ён трансляваўся па некалькіх радыёстанцыях і ахапіў у асноўным Гомельскую вобласць, сцвярджае тэлеканал «Белсат».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-02230315-uvmou.png.webp)
На відэа, якое даслалі ў рэдакцыю тэлеканала «Белсат», а пасля выставілі і ў тэлеграм-канале палка, частоты нязначна адрозніваюцца ад тых, што транслююцца ў Гомельскай вобласці, таму што відэазапіс вёўся каля мяжы з боку Украіны.
Большая частка прамовы каліноўцаў была адрасаваная беларускім вайскоўцам.
«Чаму вайна ва Украіне — гэта не вайна беларусаў? Рускія — гэта вораг Беларусі. Яны акупавалі са зброяй у руках Беларусь. Я беларус, я не даваў дазволу, каб рускія былі на маёй зямлі!»
«Паглядзіце на трупы расіян. Іх тысячы на беларускай зямлі. Вы будзеце дываном з трупаў, па якім мы зойдзем у Беларусь», — гавораць каліноўцы ў звароце да беларускіх вайскоўцаў.
«Калі мы пераможам Расію, у нас ёсць шанец пабудаваць больш вольнае беларускае грамадства».
Каментары