Як стала вядома «Коммерсанту», на раніцу 26 чэрвеня крымінальная справа аб арганізацыі ўзброенага бунту (арт. 279 КК РФ), галоўным фігурантам якой стаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, не спыненая.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/44-6wjwu.jpg.webp)
Яе працягвае расследаваць следчае ўпраўленне ФСБ Расіі.
Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы РИА Новости і ТАСС, блізкія да Генпракуратуры РФ.
Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын увечары 23 чэрвеня пачаў вайсковы пераварот у Расіі, назваўшы яго «маршам справядлівасці».
Ранкам 24 чэрвеня найміты захапілі Растоў-на-Доне і накіравалі калону ў напрамку Масквы.
Яўген Прыгожын патрабаваў выдаць міністра абароны Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба Валерыя Герасімава, абвінавачваючы іх у злачынным кіраванні расійскай арміяй.
ФСБ завяла супраць Прыгожына крымінальную справу аб вайсковым мяцяжы. Уладзімір Пуцін, а ўслед за ім і іншыя расійскія афіцыйныя асобы назвалі тое, што адбываецца, здрадай.
Увечары 24 чэрвеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі абвясціла, што Прыгожын падчас перамоў з ім пагадзіўся спыніць наймітаў.
Услед за гэтым Прыгожын паведаміў, што найміты разгортваюць свае калоны і «адыходзяць у зваротным кірунку ў палявыя лагеры згодна з планам».
У Крамлі заявілі, што крымінальную справу супраць Прыгожына спыняць, а сам ён з'едзе ў Беларусь.
Апошні раз Прыгожына бачылі 24 чэрвеня, калі ён на машыне пакідаў Растоў пад апладысменты людзей.
Каментары