5 жніўня ў дворыку «Беларускага дома ў Варшаве» быў адкрыты мурал з выявамі шасці вядомых беларускіх палітвязняў: нобелеўскага лаўрэата і кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, праваабаронцы Насты Лойкі, заснавальніка крамы Symbal.bу Паўла Белавуса, кіраўнік партыі «Народная грамада» Міколы Статкевіча, журналісткі Кацярыны Андрэевай, а таксама Дар'і Лосік, піша «Вясна».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/2023-08-06161839-xp1g9.jpg.webp)
На адкрыцці прысутнічала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, былыя палітвязні і іншыя. Падчас мерапрыемства з канцэртнай праграмай выступілі Лявон Вольскі і іншыя беларускія музыкі.
Паводле слоў дырэктара «Беларускага дома ў Варшаве» Алеся Зарэмбюка, ідэя мурала належала ім, а намалявала яго група беларускіх мастакоў.
Каментары