Затрымалі беларуса, які нібыта адправіў у бот праўладнага тэлеграм-канала фразу «Жыве Беларусь»
Сілавікі паведамілі пра затрыманне беларуса, які адправіў у блізкі да іх тэлеграм-канал фразу: «Пошли вы гулять подальше. Живе Беларусь». Відэа з затрыманым з'явілася ў тым жа самым тэлеграм-канале.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/photo_2023-09-2210291411-8kcgu.jpeg.webp)
Аляксей Шпак. Фота: Укантакце
Затрыманы — 29-гадовы Аляксей Шпак. На камеру мужчына кажа, што яго нібыта затрымалі на працягу паўтары гадзіны пасля напісання ў бот тэлеграм-канала.
Па якім артыкуле затрымалі мужчыну і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома.
Каментары