За падтрымку Украіны і Палка Каліноўскага ў сацсетках затрымалі мінчука
ГУБАЗіК пагражае яму крымінальнай справай за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/oi7tzqlyo6011-kozi7.jpg.webp)
Затрыманы 36-гадовы мінчук Сяргей Кудзін. Ён жыве ў Мінску, працаваў на рабочых працах.
З пачаткам расійскага ўварвання ён змяніў аватарку ў фэйсбуку на тэкст «Stop Putin, stop war».
Губазікаўцы сцвярджаюць, што мужчына быў у «нацысцкіх» суполках, але ў адкрытых сацыяльных сетках ён уваходзіў толькі ў розныя ўкраінскія групы з навінамі. Называюць яны нацысцкай і размешчаную на ягонай старонцы ўкраінскую сімволіку. Таксама ён рэпосціў навіны пра Полк Каліноўскага — праз гэта ў допісе сцвярджаецца, што ён нібы «рыхтаваўся да іхняга вызваленчага паходу ў Беларусь».
У допісе сілавікоў сцвярджаецца, што да мужчыны прыйшлі праз публікацыі ў сацсетках. Цяпер жа, па сцверджанні губазікаўцаў, супраць Сяргея «завялі крымінальную справу за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары