Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес рашэнне ў крымінальнай справе, заведзенай на былога журналіста Андрэя Толчына. Суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі за «паклёп на Лукашэнку» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Радыё Свабода».
Толчыну 64 гады, у яго шэраг хранічных захворванняў. Да 2020 года супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасня 2023 года, з таго часу ён знаходзіўся ў гомельскім СІЗА. Як даведалася «Радыё Свабода», ягоны стан здароўя апошнім часам моцна пагоршыўся.
Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за тыдзень-два да ягонага затрымання. Пракурор прасіў для яго 3 гады калоніі.
Каментары