Усяго патроху

TikTok вызначыўся з назвай новай сацсеткі, што мае стаць канкурэнтам інстаграму

Карыстальнікі сацсеткі TikTok пачалі атрымліваць апавяшчэнні, што сэрвіс «неўзабаве» запусціць новую праграму — TikTok Notes. Лічыцца, што новая сацсетка стане канкурэнтам інстаграму, піша Devby.io.

TikTok вызначыўся з назвай новай сацсеткі — канкурэнта Instagram

Згодна з паведамленнем, у праграме можна будзе публікаваць фатаграфіі, а таксама ў ёй будуць адлюстроўвацца наяўныя фота карыстальніка TikTok. Ад гэтай функцыі можна будзе адмовіцца.

Кампанія пацвердзіла, што працуе над праграмай, аднак пакуль яна недаступная для шырокай публікі. Раней у сакавіку карыстальнікі выявілі ў кодзе TikTok згадку сэрвісу для публікацыі фатаграфій — TikTok Photos.

«У рамках нашага пастаяннага імкнення да інавацый у TikTok мы вывучаем спосабы пашырыць магчымасці нашай супольнасці, каб ствараць і дзяліцца сваёй творчасцю з дапамогай фатаграфій і тэксту ў спецыяльнай прасторы для гэтых фарматаў», — сказаў прадстаўнік кампаніі.

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог4

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог4

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць