Гітарыст гурта «Бі-2» Андрэй Званкоў сыходзіць з гурта. Пра гэта зʼявілася паведамленне ў тэлеграм-акаўнце «Бі-2».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/2-32wcc.jpg.webp)
Андрэй Званкоў (справа). Фота: «Бі-2»
«Сёння, на жаль, вельмі сумныя навіны. Наш Званок, нязменны гітарыст «Бі-2» з 2006 года, пакідае гурт.
Андруха, мы ўдзячныя табе за гады сумеснай творчасці, за сотні канцэртаў і запісаў, за ўсё, што было на сцэне і па-за ёй, за ўвесь гэты рок-н-рол, які мы прайшлі плячом да пляча. Гэта было незабыўна! Поспехі на шляху, які ты абраў».
Прычыны сыходу музыкі не называецца. Але Званкоў быў не толькі удзельнікам гурта, але і рабіў сольныя праекты.
Каментары