Белчыгунка мяняе графік руху многіх цягнікоў на ўчастку Мінск — Брэст
Змены звязаныя з рамонтнымі працамі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/yhunka230818-pyfxq.jpg.webp)
Як паведамілі ў прэс-службе арганізацыі, перамены ў раскладзе адбудуцца з 22 па 31 мая.
«Гэта звязана з планавымі рамонтнымі работамі чыгуначнага моста і другога галоўнага шляху на перагоне Койданава — Фаніпаль», — удакладнілі там.
Цягнік № 723/724 Мінск — Брэст са сталіцы і абласнога цэнтра на 24 мая адменены.
Акрамя гэтага, 22 мая цягнік №737 Мінск — Брэст адправіцца з Менска а 13:13 і зробіць прыпынак на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя», а не на станцыі «Баранавічы-Палескія».
У БЧ таксама звярнулі ўвагу, што ў названы перыяд на ўчастку Мінск — Баранавічы — Брэст асобныя цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары