Скульптура заснавальніка ПВК «Вагнер» з'явілася на Парахоўскіх могілках, дзе пахаваны Яўген Прыгожын, раніцай 29 мая. Помнік афіцыйна адкрыюць 1 чэрвеня, у дзень нараджэння Прыгожына, піша «Новая газета».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/prygoyn240529-40pos.jpg.webp)
Фота: 47.news
Мяркуючы па кадрах з могілак, левы борт курткі бронзавага Прыгожына ўпрыгожваюць тры зоркі Героя — вядома, што пры жыцці ён быў узнагароджаны зоркамі Героя Расіі, «ЛНР» і «ДНР».
Яўген Прыгожын загінуў 23 жніўня 2023 года ў выніку авіякатастрофы над Цвярской вобласцю — праз два месяцы пасля ўзброенага бунту, арганізаванага структурамі ПВК «Вагнер». Вынікі расследавання крушэння самалёта так і не былі апублікаваныя.
Некалькі месяцаў таму помнік Прыгожыну адкрылі ў Краснадарскім краі.
Каментары