Мінімум тры «шахеды» ноччу і раніцай заляцелі ў Беларусь — адзін прапаў
Авіяцыя не падымалася.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/ached_karta241028-6oo18.jpg.webp)
Ноччу і раніцай 28 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі мінімум тры расійскія дроны-камікадзэ тыпу «шахед», піша Беларускі Гаюн.
Першы дрон заляцеў у 00:26 з Кіеўскай вобласці праз населены пункт Дзятлік і працягнуў рух на паўночны захад у бок Нароўлі, пасля чаго знік. Паветраны сілы УСУ паведамілі, што ўсяго за ноч у кірунку Беларусі і Расіі паляцелі і зніклі чатыры беспілотнікі.
Акрамя гэтага, кароткатэрміновыя заходы ў паветраную прастору Беларусі зафіксаваныя таксама ў 09:06 і 10:08, калі «шахеды» кружылі на мяжы Беларусі з Кіеўскай вобласцю ў Чарнобыльскай зоне.
Што тычыцца авіяцыі, дзяжурныя знішчальнікі ВПС Беларусі ў паветра не падымаліся.
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары