Грамадства11

Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы

Затрыманага 22 кастрычніка журналіста Ігара Ільяша перавялі ў следчы ізалятар № 1. З гэтага вынікае, што яму афіцыйна выстаўлена крымінальнае абвінавачанне, піша БАЖ. 

Пра затрыманне Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, стала вядома раніцай 22 кастрычніка. Яго фотаздымак у кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. У допісе канала, блізкага да сілавікоў, ускосна паведамлялася, што затрыманне журналіста нейкім чынам звязана з тэлеканалам «Белсат». 

Ужо ўвечары 22 кастрычніка той жа тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, апублікаваў відэа з Ігарам Ільяшом. У тэксце да відэароліка было напісана:

«Па шляху жонкі. Гэты польскі журналіст-шпіён разам з жонкай займаўся судзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням і зборам звестак для замежных выведак. Саўдзельніца ўжо даўно сядзіць за экстрэмізм і здраду дзяржаве, а муж дагэтуль быў на волі, бо яго дзейнасць старанна дакументавалася. Выпраўляем гэту абуральную несправядлівасць».

У самім відэароліку былі выкарыстаны кадры, зробленыя міліцэйскім відэааператарам: на іх відаць, што ў кватэры Ільяша яго затрымліваюць мінімум чацвёра байцоў атрада спецыяльнага прызначэння МУС «Беркут» у поўнай амуніцыі.

На відэа Ільяш распавядае, што да ліпеня 2021 года «з’яўляўся кадравым супрацоўнікам тэлеканала «Белсат», пасля гэтага стаў журналістам-фрылансерам.

«Цягам гэтых гадоў я неаднаразова даваў інтэрв’ю розным медыям, у ліку якіх былі і рэсурсы, прызнаныя на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў той ці іншы час».

Ён таксама дадае, што да яго звярталіся па інтэрв’ю і каментары замежныя СМІ, у тым ліку ўкраінскія. Напрыклад, звяртаўся «ўкраінскі журналіст, які праводзіў расследаванне з нагоды магчымага ўдзелу беларускіх войскаў ва ўварванні ва Украіну».

Паводле слоў журналіста, яго затрымалі менавіта «за гэта» — за інтэрв’ю медыям, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Ігар Ільяш — журналіст і муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), якая з 2020 года знаходзіцца ў зняволенні па абвінавачанні за прафесійную дзейнасць. Яе асудзілі да 8 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі. Ігар Ільяш прынцыпова не хацеў з’язджаць з Беларусі, каб мець магчымасьць рыхтаваць перадачы для жонкі і ездзіць да яе на спатканні ў гомельскую калонію № 4.

За журналісцкую дзейнасць Ігар Ільяш таксама трапляў пад рэпрэсіі сілавікоў. Так, у лістападзе 2020 года Ільяша арыштоўвалі на 15 сутак за «ўдзел у пікетаванні». У ліпені 2021 года яго таксама затрымлівалі на 15 сутак падчас масавых вобшукаў і затрыманняў незалежных журналістаў па ўсёй Беларусі. Тады ў кватэры журналіста правялі ператрус, забралі тэхніку і кнігі.

Каментары1

  • Ыныч
    30.10.2024
    Рот адкрыў і садзяць. Так шмат людзей задыхнецца, хто не дыхае носам.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог4

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог4

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць