Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ён «цэніць прыхільнасць палітыка да падыходу «мір праз сілу».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/111111-a9vzw.jpg.webp)
Прэзідэнт Украіны павіншаваў Трампа з перамогай. «Я цаню прыхільнасць прэзідэнта Трампа да падыходу «мір праз сілу» ў глабальных справах. Гэта менавіта той прынцып, які можа наблізіць справядлівы мір ва Украіне. Я спадзяюся, што мы ўвасобім гэта ў жыццё разам».
Таксама Зяленскі заявіў, што з нецярпеннем чакае «эры моцных ЗША пад рашучым кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа» і спадзяецца на далейшую магутную двухпартыйную падтрымку Украіны.
Нягледзячы на тое, што падлік галасоў яшчэ працягваецца, Трампа ўжо павіншаваў прэзідэнт Францыі, прэм'ер-міністр і кіраўнік МЗС Венгрыі, прэзідэнт Сербіі і канцлер Аўстрыі. Аляксандр Лукашэнка назваў Трампа пераможцам выбараў.
Каментары