Грамадства5151

«Хацелася столькі сказаць, а я не магла — ажно слёзы пацяклі». Вядомыя беларусы расказалі, як вучылі польскую мову

Фатографка Юлія Лейдзік і спартыўны блогер Яраслаў Пісарэнка падзяліліся з «Нашай Нівай» сваім досведам вывучэння польскай мовы і далі некалькі важных парад тым, хто ўжо пачаў ці толькі плануе пачаць асвойваць новую мову. 

Заняткі Юлія і Яраслаў наведвалі ў моўнай школе Polish for Belarus, якая існуе ўжо 8 гадоў. Падыход школы ў тым, каб навучыць не зазубрываць словы, а карыстацца мовай у паўдзённым жыцці і ўпэўнена сябе адчуваць і ў краме, і ў розных установах, і падчас працоўных сустрэч ці нават на сцэне.

Тут ёсць як курсы для пачаткоўцаў, так і для больш прасунутых узроўняў, заняткі ў асноўным праходзяць анлайн. А для тых, хто хоча больш практыкавацца, ёсць размоўны клуб.

Юлія Лейдзік. Фота з яе архіву. Аўтар Павел Савіцкі

У вядомай фатографкі Юліі Лейдзік вельмі нестандартная сітуацыя. Яна мае дыслексію, таму вывучэнне замежных моў доўгі час здавалася ёй амаль нерэальнай задачай.

— Як толькі мы прыехалі ў Польшчу, я разам з Жэнем (Канаплёвым, фатографам і мужам. — «НН») запісалася на групавыя заняткі польскай мовы. Жэня застаўся на гэтым курсе, а мне ўжо на трэцім занятку стала відавочна, што я не разумею ўвогуле нічога. Я спрабавала растлумачыць настаўніцы, што ў мяне нейкае спецыфічнае ўспрыманне свету. Што мне, мабыць, патрэбна нейкая іншая сістэма навучання.

Юлія расказала настаўніцы пра сваю дыслексію, але тая шчыра прызналася, што яна не мае досведу працы з такімі людзьмі і што не вельмі разумее, як дапамагчы.

— На занятках я адчувала сябе іншапланецянкай. Як бы я ні старалася, вынікаў не было. Таму першая спроба вывучэння польскай мовы скончылася даволі хутка.

Да моўнага пытання Юлія вырашыла вярнуцца толькі праз некалькі гадоў.

— Неяк у нас з Жэнем была калектыўная выстава. Быў фуршэт, на якім прысутнічалі польскія калекцыянеры. Да мяне шмат хто падыходзіў, прасіў распавесці пра свае працы… Мне хацелася столькі сказаць, а я не магла гэта зрабіць — ажно слёзы пацяклі. Я вырашыла напісаць Хэлен, дырэктарцы моўнай школы Polish for Belarus, спытала, можа, ёсць нейкія курсы для людзей з дыслексіяй.

Пані Хэлена, заснавальніца моўнай школы Polish for Belarus

Юлія распавяла Хэлен, што шмат разоў спрабавала вывучаць замежныя мовы — нават тую ж ангельскую, — а вынік заўсёды нулявы. Праблемы ёсць не толькі з замежнымі, але і з мовай, якой яна карыстаецца з дзяцінства.

 — Ёсць людзі, якія мне ў інстаграме любяць пісаць: «Вось ты ў адным слове дзве памылкі зрабіла». Пры гэтым слова можа быць вельмі простым. Напрыклад, я лёгка магу забыць пра мяккі знак у слове «бінокль». І я не магу растлумачыць, чаму гэта адбываецца. Проста вось я так адчуваю. Можа падацца, што я проста супернепісьменны чалавек. Але не, я ж скончыла школу, вучыла ўсе правілы. Да з'яўлення чату GPT я часта кідала сваёй сястры ці сябрам пост перад тым, каб апублікаваць яго ў сацыяльных сетках, — проста каб яны праверылі арфаграфію.

Юлія казала Хэлен пра тое, што для яе вельмі важна мець магчымасць абмяркоўваць свае працы.

— Было адчуванне, што я шмат чаго губляю ў жыцці праз тое, што не ведаю польскую. Я з тых людзей, хто вельмі любіць камунікаваць. Пакуль мы жылі ў Беларусі, камунікацыя з кліентамі праходзіла праз мяне. А тут я на нейкі час замоўкла. І гэта цяжка — шмат усяго ўнутры, што хочацца сказаць, а я не магу. Хэлен прапанавала займацца са мной індывідуальна. Сказала, што для яе самой гэта будзе квэст, але яна не верыць, што сапраўды кагосьці нерэальна навучыць размаўляць на іншай мове.

Шукайце матэрыялы, як паскорыць вывучэнне мовы, на сайце курсаў

Так фатографка пачала займацца польскай па індывідуальнай праграме. Кажа, што часам ёй было вельмі страшна, бо ўсплывалі школьныя страхі.

— Амаль адразу Хэлен пачала размаўляць са мной на польскай і прасіла, каб я як магла адказвала ёй, выкарыстоўваючы хоць нейкія словы, якія помню. А я згадвала школу і баялася, што з мяне зноў смяяцца будуць. Былі моманты, калі хацелася проста збегчы.

Ад адукацыйнай сістэмы ў Юліі засталіся не самыя цудоўныя ўспаміны. Калі яна вучылася ў школе, пра дыслексію яшчэ ніхто асабліва не казаў, а «дапамагалі» настаўнікі нязручным вучням звычайна крыкам.

— А калі на мяне крычалі ў школе, я губляла прытомнасць. Ніхто нават не здагадваўся, што да мяне патрэбны іншы падыход. Усе думалі, што я проста лянівая. Любяць жа ў школах ярлыкі навешваць, не разабраўшыся, у чым праблема. Памятаю, у пачатковай школе мы пісалі дыктант — мой сшытак быў увесь у чырвонай асадцы. А ў канцы працы мая класная кіраўніца напісала: «Цябе засталося толькі павесіць!». У шостым класе настаўніца рускага пакінула мяне з анучай і вядром вады: «Калі хочаш атрымаць 3, навучыся мыць падлогу ў маім класе, хоць нейкая карысць ад цябе будзе».

Юлія марыць, каб аб праблемах людзей з дыслексіяй казалі больш, а настаўнікаў таксама вучылі метадам працы з такімі вучнямі.

Польскую мову ў Polish for Belarus Юлія пачала вывучаць сёлета ў сакавіку. Кажа, што нарэшце можа чытаць дзіцячыя кніжкі, глядзець мультфільмы і нават слухаць цікавыя падкасты. Пры гэтым адзначае, што добра разумее: калі б звычайны чалавек займаўся столькі, колькі займаецца яна, вынікі былі б значна вышэйшыя. Але Юлія радуецца самым простым дасягненням, бо раней у яе не атрымлівалася нават гэтага.

Адным з галоўных сакрэтаў поспеху фатографка лічыць сістэматычнасць заняткаў.

— Мяне вельмі матывуе настаўніца, якая заўсёды кажа: «Юля, не раўняйся ні на каго, у цябе свой тэмп вывучэння мовы». Я магу шмат разоў вяртацца да адной тэмы — і толькі на дзясяты раз яе зразумець. З таго, што мне вельмі дапамагае — гэта карцінкі, колеры. Карцінку я быццам бы «фатаграфую» — мне потым лягчэй згадаць усё, што звязана з нейкім словам.

Цяпер Polish for Belarus адкрывае набор у спецыяльную групу польскай мовы А1 для студэнтаў з дыслексіяй і СДВГ.

Гэта будзе міні-група да 6 чалавек. Праграму для групы распрацавалі лінгвісты і спецыялісты па выкладанні замежных моў, якія скончылі Варшаўскі і Кракаўскі ўніверсітэты.

На працягу апошніх трох гадоў выкладчыкі школы працуюць з такімі вучнямі індывідуальна альбо ў групе. Цяпер у Polish for Belarus будзе асобная група для такіх студэнтаў.

Што чакае студэнтаў:

  • Адаптацыя матэрыялаў звычайных курсаў з улікам асаблівасцей дыслексіі,
  • Больш аўдыя– і візуальнай працы — вусныя заданні на ўяўленне, асацыяцыі, карткі, відэа і інтэрактыў,
  • Асаблівы тэмп навучання — аптымальная хуткасць і дынаміка заняткаў,
  • Беражлівае стаўленне да асаблівасцей студэнтаў,
  • Методыка, якая дазволіць засвойваць матэрыял без перагрузкі,
  • Праца з самаацэнкай і ўпэўненасцю студэнтаў, каб пераадолець страх памылак і пазбавіцца ад пачуцця «са мной нешта не так».

Каб даведацца падрабязнасці і запісацца ў групу, напішыце менеджару моўнай школы ў тэлеграме альбо ў дырэкт інстаграм-акаўнта.

Не думайце доўга — вучыце

Блогеру Яраславу Пісарэнку з мовамі прасцей. Пасля пераезду ў Польшчу ён імкнуўся карыстацца тымі, якія ўжо ведаў: беларускай, украінскай і ангельскай. Але хутка зразумеў, што гэтага недастаткова.

Яраслаў Пісарэнка. Фота з яго архіву

— Калі ты не ведаеш мовы краіны, то жыццё ператвараецца ў суцэльны стрэс. Так, канешне, існуе ангельская, але яна не заўсёды можа дапамагчы. Напрыклад, я замовіў пасылку, прыйшоў мясцовы кур’ер і кажа, што нешта не так. А я не разумею яго тлумачэнні! І вось такія невялікія побытавыя праблемы перыядычна ўзнікалі.

Блогер добра памятае момант, калі вырашыў сур’ёзна пачаць вучыць польскую мову:

— Была зіма, я на некалькі месяцаў паехаў у Грузію. Грузія — класная краіна, але ў мяне было такое адчуванне, што жыць там я не хацеў бы. І вось прыляцеў я ў Польшчу, стаю ў аэрапорце і думаю: «А тут файна!» Мабыць, гэта быў першы раз, калі я вярнуўся ў Польшчу і адчуў сябе як дома. Амаль адразу пачаў гугліць моўныя школы. Па адной з першых спасылак была Polish for Belarus. Я ўжо чуў пра гэтую школу і вырашыў, што паспрабую там займацца.

Яраслаў адзначае, што курсы сталі цікавым досведам, бо не было такога акадэмічнага стрэсу, як ва ўніверсітэце ці ў школе.

— Настаўнікі былі на адным вайбе з намі. У групе людзі былі вельмі ветлівыя, усе падтрымлівалі адно аднаго. Калі нешта не атрымлівалася, ніхто не рабіў з гэтага катастрофу. Крызісаў асабліва не ўзнікала, усё было вельмі цікава. Я нават не ведаў, што за год можна падняць узровень з нуля так высока. Цяпер я магу камунікаваць і размаўляць з людзьмі нават гадзіну ці дзве.

На пытанне, што б хацелася параіць тым, хто толькі думае пачаць вывучаць польскую мову, Яраслаў кажа:

— Не думаць доўга. Калі вы ўжо выбралі Польшчу сваім новым домам, то пачынайце адразу вучыць мову. Гэта не проста мова, гэта ключ да культуры і народа. Калі я вывучаў мову, я пачаў слухаць польскую музыку, чытаць польскія вершы, глядзець фільмы на мове арыгіналу. Гэта дапамагае лепш разумець кантэкст, у якім ты жывеш.

Як запісацца на курсы

Калі вы шукаеце для сябе курсы польскай мовы, то перайшоўшы на сайт Polish for Belarus зможаце самастойна прайсці тэст і даведацца, які ўзровень вам патрэбны. Там жа вы знойдзеце шмат карыснай інфармацыі, якая дапаможа лепш засвоіць новы матэрыял і паскорыць вывучэнне мовы. 

Каб запісацца на пэўны курс, пакідайце заяўку на сайце школы. Проста клікніце на той узровень, які вас цікавіць, — унізе будзе прапанова запісацца на заняткі. Альбо проста пішыце ў дырэкт інстаграм-акаўнта ці ў тэлеграме

З прамакодам NashaNiva вы атрымаеце зніжку 5%, калі паспееце запісацца да 12 лютага.

Курсы ўзроўняў ад нуля да С1 падыдуць спецыялістам любых прафесій, у тым ліку дактарам і праграмістам. Калі вы плануеце атрымаць карту рэзідэнта Еўразвязу і пашпарт, то ў школе Polish for Belarus вас падрыхтуюць да дзяржэкзамена на сертыфікат В1.

Варта адзначыць, што Polish for Belarus заняла першае месца сярод усіх моўных школ Польшчы па версіі арганізацыі Top-100 of Poland, якая маніторыць і правярае водгукі кліентаў.

Каментары51

  • ?
    02.02.2025
    Хто гэтыя людзі?
  • Вадзім
    02.02.2025
    Яны проста не спрабавалі вучыць літоўскую))
  • Chabor
    02.02.2025
    А дзе пазнака, што гэта рэклама? Так не робіцца, спадарства. Трэба быць шчырымі са сваёй аўдыторыяй

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць