«Газпрам» даўно збіраўся адключаць газ, бо Кішынёў не хацеў аплачваць патрэбы прарасійскага Прыднястроўя.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/maxresdefault-hfg7a.jpg.webp)
Жыхары непрызнанага Прыднястроўя — прарасійскай часткі Малдовы, непадкантрольнай Кішынёву — засталіся без газу, цяпла і гарачай вады. Выключэнне зроблена для бальніц і сацыяльных устаноў.
У шматкватэрных дамах Прыднястроўя газ пакуль застанецца даступным для прыгатавання ежы. Гэта будзе магчыма дзякуючы запасам у сістэме газаправодаў, пакуль ціск у сетцы не знізіцца да крытычнага ўзроўню.
Электраэнергія ў Прыднястроўі пакуль застаецца. Мяркуецца, што запасаў вугля на Малдаўскай ГРЭС хопіць яшчэ на 50 дзён працы.
У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Тыраспалі складзе ад +4 да +10 градусаў днём і ад +1 да +5 градусаў уначы.
Нагадаем, з 1 студзеня 2025 года Украіна спыніла транзіт расійскага газу. Дзеянне кантракта з «Газпрамам» завяршылася. З-за гэтага таксама спынены пастаўкі газу ў малдаўскае Прыднястроўе. Для Малдовы сітуацыя не з'яўляецца праблемай, бо краіна ўжо некалькі гадоў купляе газ для ўнутраных патрэб у еўрапейскіх пастаўшчыкоў.
Каментары
2 января 2025 года. Украина перекрывает газ приднестровью и блокирует Газпрому поставки газа в ЕС.