Дзяржкамваенпрам паведаміў, што першы беларускі гранатамёт «Сапфір» прыняты на ўзбраенне. Падрабязнасці ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» агучыў кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус.
Паводле яго слоў, у канцы 2024 года былі завершаны ўсе выпрабаванні гранатамётнага комплексу «Сапфір», якія прайшлі паспяхова.
«У снежні загадам міністра абароны выраб ва ўстаноўленым парадку быў прыняты на ўзбраенне», — заўважыў Дзмітрый Пантус.
Ён звярнуў увагу на тое, што «Сапфір» прызначаецца для барацьбы з бранятэхнікай, паражэння жывой сілы, якая знаходзіцца ў бункерах, лёгкіх сховішчах палявога тыпу, а таксама збудаваннях гарадскога і сельскага тыпаў.
Старшыня Дзяржкамваенпрама паведаміў, што асаблівасці гранатамётнага комплексу «Сапфір», такія як наяўнасць электроннай сістэмы кіравання пускам, праграмуемага выбуховага прыстасавання, надзяляе яго вялікім патэнцыялам па адаптацыі на баявыя модулі, рабатызаваныя агнявыя комплексы, БПЛА.
Каментары