Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень
Нафтабазу «Раснафты» ў горадзе Ліскі Варонежскай вобласці зноў атакавалі ўкраінскія беспілотнікі. Яна ўжо была абстраляная ў мінулую сераду і з тых часоў працягвала гарэць. Цяпер агню туды дадалі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/2025-01-20220712-pbnii.jpg.webp)
Удар па нафтабазе пацвердзіў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў:
«Дзяжурнымі сіламі СПА і сродкамі РЭБ у Ліскінскім раёне былі выяўленыя, знішчаныя і падаўленыя некалькі БПЛА. У выніку падзення аднаго з беспілотнікаў на тэрыторыю нафтабазы адбылося новае ўзгаранне».
У ноч з 15 па 16 студзеня нафтабаза ў Лісках ужо падвяргалася атацы. 17 студзеня на тэрыторыі Ліскінскага раёна Варонежскай вобласці ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з пажарам на нафтабазе.
Каментары