Беспілотнік быў заўважаны ў Авіябудаўнічым раёне горада каля 4:30 раніцы. Выбух адбыўся ў раёне Казанскага авіяцыйнага завода імя Гарбунова. У аэрапорце Казані былі ўведзены абмежаванні на палёты.
Пазней выбухі чулі таксама ў Маскоўскім, Кіраўскім і Нова-Савінскім раёнах горада, мэтай яшчэ адной атакі сталі рэзервуары з палівам аэрадрома «Барысаглебскае».
У прэс-службе кіраўніка Татарстана заявілі, што ахвяр і разбурэнняў няма.
Каментары