Танкеры з амерыканскім звадкаваным прыродным газам (ЗПГ) масава змяняюць маршруты і накіроўваюцца ў Еўропу замест першапачатковых пунктаў прызначэння, піша Радыё Свабода.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/2025-01-24155100-bfpxi.jpg.webp)
Як мінімум сем суднаў, якія раней накіроўваліся ў Афрыку, Азію і Калумбію, змянілі курс і цяпер рухаюцца да еўрапейскіх партоў.
«Некаторыя судны зрабілі даволі рэзкія павароты ў сваім напрамку. Нязвыкла бачыць столькі змен маршрутаў і так шмат відавочных разваротаў», — адзначыў адзін з суразмоўцаў выдання.
Прычынай такіх рэзкіх манеўраў стала імкненне трэйдараў скарыстацца ростам цэн на газ у Еўропе, выкліканым спыненнем расійскіх паставак праз Украіну. Financial Times адзначае, што цэны на газ на еўрапейскім рынку цяпер знаходзяцца на максімальным узроўні з кастрычніка 2023 года.
Паводле даных аналітыкаў, перанакіраванне амерыканскіх партый ЗПГ з Азіі ў Еўропу, дзе попыт і цэны значна вышэйшыя, можа павялічыць прыбытак больш чым на пяць мільёнаў даляраў за кожную партыю грузу.
Тым часам Еўропа пасля спынення транзіту расійскага газу праз Украіну спрабуе дыверсіфікаваць пастаўкі, напрыклад, закупляючы газ у Азербайджана і Турцыі.
Адначасова Кітай імкнецца прыцягнуць на свой бок пастаўшчыкоў нафты і газу з Блізкага Усходу, у тым ліку Саудаўскую Аравію, пераконваючы іх у непрадказальнасці палітыкі Трампа, піша амерыканскае выданне Forbes. Акрамя таго, Пекін абяцае Баку доўгатэрміновыя кантракты на закупку азербайджанскіх энергарэсурсаў.
Каментары
зпра 5 -10 год Беларусь, будзе зусім іншая , тое самае было ў сербаў , балгар , грэкаў і г.д мая рэкамендацыя , садкі , клясы на Беларускай мове , размаўляем на кухнях на роднай мове тады , ўсе палітычныя выйдуць значна хутчэй ўсё у нашых руках спадары !