28 студзеня суд самаабвешчанай «ДНР» завочна асудзіў беларускага добраахвотніка Аляксандра Міхайленку да 14 гадоў калоніі паводле артыкула аб найміцтве (частка 3 артыкула 359 КК РФ). Пра гэта паведамляе прэс-служба суда, заўважыла «Медыязона».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/2025-01-28181337-gsrhl.jpg.webp)
Крымінальная справа разглядалася ў закрытым парадку.
Імя падсуднага называе адзін з праўладных беларускіх тэлеграм-каналаў, сцвярджаючы, што добраахвотнік ваюе ў складзе «Беларускага добраахвотніцкага корпуса» пад пазыўным «Ліс».
У Беларусі на яго таксама заведзеная крымінальная справа, але артыкул не называецца.
Каментары