Як ахоўнік Лукашэнкі аказаўся на адным здымку з вядомымі беларускімі добраахвотнікамі
На прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 26 студзеня сярод журналістаў вылучаўся моцны хлопец з мікрафонам-пятлічкай на лацкане пінжака. Журналісты REFORM.news вырашылі даведацца, хто гэта, і знайшлі нечаканае.
Першапачаткова інтрыгі не выйшла, мужчына аказаўся супрацоўнікам Службы бяспекі прэзідэнта. Гэта асабісты ахоўнік Лукашэнкі — Луцэйковіч Сяргей Анатольевіч.
Яму 33 гады. Жыве ў Мінску. Тэрміновую службу праходзіў у в/ч 3214 унутраных войскаў МУС. Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і дэманстрацый.
Займаўся адзінаборствамі. Удзельнічаў у спаборніцтвах па грэплінгу. Гэта такі від спартыўнага адзінаборства, які сумяшчае ў сабе тэхніку ўсіх барацьбітаўскіх дысцыплін, з мінімальнымі абмежаваннямі па выкарыстанні болевых і задушлівых прыёмаў. Лічыцца еўрапейскай мадыфікацыяй барацьбы джыу-джытсу.
У 2018 годзе на Адкрытым чэмпіянаце Мінска па грэплінгу ADCC у дывізіёне «Аматары (+18)» у вагавой катэгорыі — 76 кг заняў 2-е месца.
Вось ён на фота крайні злева пазіруе з пераможцам і байцом, які заняў трэцяе прызавое месца.
Прыгледзьцеся больш уважліва. На фота знаёмыя твары. Гэтых хлопцаў ведае ўся постсавецкая прастора.
Побач з асабістым ахоўнікам Лукашэнкі беларускія добраахвотнікі Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі і пакуль без вусоў Ігар (Янкі) Янкоў. Абодва ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, з'ехалі з Беларусі ва Украіну. У 2022 годзе яны стварылі Беларускі добраахвотніцкі корпус і да гэтага часу ваююць на баку Украіны супраць расійскіх акупантаў.
Каментары
- Бог стварыў людзей сільнымі і слабымі. Палкоўнік Кольт ураўнаважыў іхныя шансы.