Грамадства77

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Дзмітрыю Рыбко пагражае да 15 гадоў зняволення толькі па адным з артыкулаў.

Адміністрацыя прэзідэнта

50-гадовы Дзмітрый Рыбко быў арыштаваны ў студзені 2024 года. «Наша Ніва» паведамляла пра яго затрыманне, дзяржаўныя СМІ праігнаравалі гэту тэму.

На той момант Рыбко займаў высокую пасаду — быў першым намеснікам начальніка Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі. Агулам жа ў сістэме Кіраўніцтва ён адпрацаваў 20 гадоў.

Чытайце таксама: Інтрыгі ў барацьбе за крэсла начальніка Адміністрацыі прэзідэнта: затрыманы Дзмітрый Рыбко, з дошкі здымаюць Назарава

Дзмітрый Рыбко (справа). Фота: president-hotel.by

Больш чым праз год знаходжання ў СІЗА функцыянер нарэшце дайшоў да суда. 13 лютага 2025 года ў Ленінскім раённым судзе Мінска пачнецца закрыты карупцыйны працэс.

@nashaniva За што судзяць высокага начальніка з апарата Лукашэнкі #беларусь #нашаніва #мова #минсксейчас #лукашенко #белорусы ♬ Curious - Healing And Spirit Health & DJ Hoobidibbie

На лаве падсудных будуць тры чалавекі — згаданы Рыбко, а таксама два камерсанты, Віталь Віннічак і Алег Хамутоўскі.

Віннічак узначальваў будаўнічую кампанію «Уладзіслаўбуд», а Хамутоўскі — кампанію «Акова», якая займаецца кантрольна-прапускнымі сістэмамі.

Агулам у абвінавачанні пяць крымінальных артыкулаў:

  • 430 ч. 3 — Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры альбо асобай, якая займае адказнае палажэнне;
  • 426 ч. 2 — Перавышэнне ўлады альбо службовымі паўнамоцтвамі;
  • 424 ч. 3 — Злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі;
  • 430 ч. 1 — Атрыманне хабару;
  • 431 ч. 3 — Дача хабару.

Які канкрэтны артыкул закранае каго з фігурантаў, дакладна невядома. Аднак логіка адносінаў падказвае, што камерсанты, хутчэй, будуць адказваць за дачу хабару, а топ-менеджар Кіраўніцтва справамі — за яго атрыманне, а таксама за злоўжыванне ўладай.

За самы цяжкі з артыкулаў — 430 ч.3 — Рыбко пагражае да 15 гадоў зняволення.

Дзмітрый Рыбко. Фота: udp.gov.by

Каментары7

  • Кар-тар
    02.02.2025
    [Рэд. Выдалена] Дзякуй, перадаў рэдактару
  • Бывалы
    02.02.2025
    У великого борцуна с коррупцией Лукашенко все подчиненные проходят по коррупционным статьям. Какой поп такой и приход.
  • Хз
    02.02.2025
    Любитель в мутной воде от Лукавого рыбку по ловить...)))

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць