Здарэнні

Намеснік гендырэктара БЕЛТА па ідэалогіі знік з радараў у верасні, а знайшоўся ў судзе. Падрабязнасці 

Сяргей Адзярыха — у зусім нядаўнім мінулым намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА, галоўны ідэолаг цэнтральнага афіцыйнага агенцтва, да таго працаваў у адміністрацыі Лукашэнкі і нават прымаў з яго рук узнагароды. Ён знік 21 верасня мінулага года і з таго часу на працы не з'яўляўся.

«Да калектыву давялі пазіцыю, што ён захварэў і на бальнічным, — расказваў нам калега Адзярыхі. — Пацвердзіць гэта не атрымлівался — нумар быў то адключаны, то ў роўмінгу.

Яго знікненне па часе супала з узломам камп'ютарнай сеткі БЕЛТА, ну, ці не ўзломам — незразумела, як гэта назваць. У маёй дылетанцкай трактоўцы нехта заразіў сістэму вірусам і з архіваў пачалі знікаць файлы, нібыта перацякаючы на іншы рэсурс — баюся памыліцца ў дэталях.

Некалькі дзён змагаліся з вірусам, а потым прынялі рашэнне фарматаваць усе камп'ютары, апроч галоўнага архіву, які ўдалося часткова аднавіць. Адметнасць таксама ў тым, што з архіваў знікалі фота і відэа з мітынгаў, зробленыя карэспандэнтамі БЕЛТА. У тым ліку па гэтых кадрах сілавікі ідэнтыфікавалі пратэстуючых.

Не кажучы пра тое, што частка супрацоўнікаў БЕЛТА ўдзельнічала ў акцыях, фоткаючы сябе на памяць і загружаючы потым гэта ў архіў, што было пэўнай праблемай для Адзярыхі.

Ён неяк кінуў, што «вашы фоткі ўжо на ўсіх сталах ляжаць, на ўсіх рэдакцыйных заданняў не хопіць!»

Як аказалася, зусім нядаўна Адзярыху судзілі — яго прозвішча знайшлося ў судзе Савецкага раёна. 

Артыкул 426 частка 2 — перавышэнне ўлады. Санкцыя артыкула — ад 2 да 6 год пазбаўлення волі. Суддзя — сумна вядомы Аляксандр Воўк, які вынес шмат прысудаў па палітычных справах. 

«Наша Ніва» звязалася са сваякамі Адзярыхі, але высветлілася, што ён на волі. Больш дэталяў родныя паведамляць не сталі. 

Абставіны такога развіцця сітуацыі невядомыя. Магчымы як варыянт таго, што яго апраўдалі, так і варыянт таго, што судовае рашэнне прынятае з адтэрміноўкай. 

Чытайце таксама: Чыгуначнік пра ўзлом сістэмы на Беларускай чыгунцы: «Рабочыя радыя, што ўсё так адбываецца»

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт4

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць