«Я заўсёды быў супраць». Андрэй Макарэвіч далучыўся да кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»
Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/makarevi231010-4titt.jpg.webp)
Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від пакарання, таму праваабаронцы працягваюць кампанію «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
Да яе далучаецца ўсё больш людзей, у тым ліку вядомых дзеячаў з розных краін. Гэтым разам кампанію падтрымаў вядомы музыка, грамадскі дзеяч і лідар гурта «Машына времені» Андрэй Макарэвіч.
Фота: «Вясна»
«Я ўвогуле лічу, што чалавек не мае права пазбаўляць іншага чалавека жыцця. Гэта не яго прывілей. Яны шмат на сябе бяруць. Таму я заўсёды быў супраць [смяротнага пакарання], і супраць застаюся», — выказаўся Макарэвіч.
Андрэй Макарэвіч рэгулярна падтрымлівае дэмакратычную супольнасць Беларусі, палітвязняў, выказвае салідарнасць з пратэстамі.
Каментары