«Малады фронт» у сваім акаўнце ў тэлеграме паведаміў пра затрыманне з 19 па 22 сакавіка маладафронтаўцаў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/urbanoviy240322-j3xoh.jpg.webp)
Браты Урбановічы. Фота: тг МФ
Затрыманы таксама брат кіраўніка «Маладога фронту» — Максім (першапачаткова ў канале МФ паведамлялася, што ўся сям'я, але наколькі вядома, забралі ўсё ж толькі Максіма).
Максім затрыманы ГУБАЗіКам, быў моцна збіты, пасля чаго быў этапаваны ў СІЗА КДБ.
Імёны затрыманых маладафронтаўцаў правяраюцца.
Каментары