Караеў: Змяняльнасць улады пярэчыць нашаму славянскаму менталітэту
Былы міністр унутраных спраў, а цяпер памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў паразважаў пра шкоду «заходняга ўзору дэмакратыі».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/___nn_bun_20191008-2240-ttibg.jpg.webp)
У праграме на Гродзенскім тэлебачанні Юрый Караеў, згадваючы падзеі 2020 года, выказаўся пра асаблівасці «заходняй дэмакратыі»:
«Усе некамерцыйныя арганізацыі <…> гадамі спрабавалі ў нашым народзе пасеяць паняцце «дэмакратыя — гэта свабода асобы, абавязковая змяняльнасць улады».
Іншымі словамі — заходні ўзор жыцця, узор дэмакратыі — чатыры гады, максімум восем і лідар краіны павінен абавязкова сысці. Ды і паняцця «лідара» няма. Ёсць нейкі наняты ўпраўляючы».
![Юрый Караеў Юрий Караев Yury Karaev](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/-tb0yn.jpg.webp)
Караеў лічыць, што такое разуменне дэмакратыі пярэчыць менталітэту беларусаў:
«Усё гэта цалкам супярэчыць нашаму савецкаму, нашаму славянскаму, нашаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту, дзе ў гісторыі зусім па-іншаму складвалася. І мы гэты шлях намацалі, калі ў нас моцны кіраўнік рэспублікі, якога народ выбраў.
Караеў выступае за тое, каб Лукашэнка кіраваў як мага даўжэй.
Караеў абвінаваціў беларусаў тымі ж словамі, якімі Гітлер абвінавачваў яўрэяў і марксістаў
Караеў расказаў, ці ёсць у яго ахоўнік, і праспяваў на БТ песню «Любэ»
«Караеў асабіста прасіў суд пакараць мяне». Былы палітвязень-інвалід расказаў пра выпрабаванні за кратамі, Ашурка, Гундара і «маньякаў-ментоў»
Каментары