Вайна1111

Украінцы спрабавалі прарвацца ў Клімаўскі раён Бранскай вобласці — ён мяжуе з Беларуссю

Z-ваенкоры паведамляюць, што ў раёне дзейнічаюць украінскія ДРГ.

Больш за 200 украінскіх вайскоўцаў двойчы спрабавалі зайсці на тэрыторыю РФ у раёне пасёлка Забрама Клімаўскага раёна Бранскай вобласці, пішуць расійскія СМІ, звязаныя з уладамі. Тры БМП і байцоў заўважылі паблізу мяжы прыкладна ў 19:10. Праз паўгадзіны баёў (да 19:40) УСУ адступілі з стратамі. Да 20:30 пачалася другая хваля атакі з падмацаваннем. Прыкладна ў 21:00 ДРГ адступіла, сцвярджаюць у Маскве.

Зараз уезд у Клімаўскі раён перакрыты блокпастамі.

Z-ваенкоры паведамляюць, што ў раёне дзейнічаюць украінскія ДРГ. На іх думку, УСУ хочуць блакаваць частку расейска-беларускай мяжы.

Пацвердзіў баявыя дзеянні на мяжы губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. Ён адрапартаваў, што расійскія войскі адбілі атаку.

Украінцы аператыўныя падзеі ў Курскай вобласці ніяк не каментуюць. 

Клімаўскі раён знаходзіцца на стыку межаў Расіі, Беларусі і Украіны.

Каментары11

  • Оппа
    21.08.2024
    Наступілі... чым адкажуць жэлезабетонные яйца.
  • Бугага
    21.08.2024
    Такімі тэмпамі крэмль хутка пачне заклікаць ААН спынення агоню ды патрабаваць вяртання да межаў 1991 году.
  • гойда рабсіяніне
    21.08.2024
    што ванька, падгарае, прывыкай, гэта гойда, гэта пуцінскае сво вяртаецца назад на расею, прывыкай, гэта новая рэальнасць.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт4

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць