Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне — ракетамі і беспілотнікамі. Ёсць загінулыя
Пад ударам адначасова некалькі абласцей і Кіеў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/photo_2024-11-17_09-24-04-i7tce.jpg.webp)
Расійскія войскі ад самай раніцы нядзелі наносяць масіраваны ўдар па Украіне. Яны запусцілі шмат ракет розных тыпаў і дронаў-камікадзэ.
Запуск ракет з расійскіх стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС у кірунку Украіны быў зафіксаваны ў 05:42. Пры гэтым маніторынгавыя групы паведамлялі, што колькасць самалётаў складала 17, піша «РБК-Украіна».
Акрамя таго, яшчэ з вечара ў паветранай прасторы Украіны былі зафіксаваныя ўдарныя беспілотнікі (папярэдне тыпу «Шахед»), якія расіяне запускалі некалькімі групамі і хвалямі ўсю ноч.
Ужо раніцай стала вядома пра запускі крылатых ракет марскога базавання «Калібр» з акваторыі Чорнага мора. Між тым у ВМС УСУ інфармавалі, што раніцай у Чорным моры знаходзіліся 4 расійскія ракетаносцы з агульным залпам да 24 ракет «Калібр».
Пазней быў зафіксаваны запуск балістыкі на Крапіўніцкі, крылатай ракеты на Кіеў. Таксама вайскоўцы УСУ паведамілі пра рух ракет у бок шэрагу абласцей.
Пазней у Паветраных сілах заявілі пра запускі аэрабалістычных ракет «Кінжал» з Тамбова. Яны, у прыватнасці, накіроўваліся ў бок Харкава, Крамянчуга і Кіева. Ва ўкраінскіх гарадах чуваць выбухі, у Адэсе часткова знікла электрычнасць, працуюць СПА.
У Мікалаеве ў выніку атакі «шахедаў» загінулі дзве жанчыны, паведаміў кіраўнік вобласці Віталь Кім. Яшчэ чатыры дарослыя і двое дзяцей атрымалі раненні, адно дзіця было шпіталізавана.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_11/photo_2024-11-17_09-21-00-l1z4j.jpg.webp)
Кіраўнік Мінэнерга Украіны Герман Галушчанка адзначыў, што Расія атакуе аб’екты генерацыі і перадачы электраэнергіі па ўсёй краіне.
Ён паведаміў у сваім Facebook, што аператар сістэмы перадачы тэрмінова ўвёў рэжым экстраных адключэнняў электраэнергіі.
«Адбываецца чарговая масіраваная атака на энергасістэму… Дзе магчыма, ратавальнікі і энергетыкі ўжо працуюць над ліквідацыяй наступстваў», — дадаў чыноўнік.
-
Загінуў расійскі вайсковец, чыё падраздзяленне нанесла ўдар па ўкраінскай кавярні пад Харкавам. Тады загінулі 59 чалавек
-
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
-
14 шматкватэрных дамоў пашкоджаны ў расійскім Растове-на-Доне ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў
Каментары
Званок Пыне – слабасьць Амэрыкі. Усё як і было ў часы Тэгерана, калі барыга Рузвэльт тупа зліў усю Усходнюю і Цэнтральную Эўропу. Але атветка абавязкова будзе. Не сумнявайцеся.
11 кг каштуе 44млн. $-зусiм свободна у продажы!
Трэба даць сіметрычны адказ па энэргетычнай сістэме расейскага Тамбова. І Масквы.