Пасля амаль васьмімесячных перамоў у Бельгіі ўдалося сфармаваць урадавую кааліцыю. У Бельгіі гэта доўгі працэс, паколькі большасць партый прадстаўляюць асобна франкамоўную Валонію ці нідэрландскамоўную Фландрыю, піша «Радыё Свабода».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/ap24158606266682-vnql1.jpg.webp)
Урадавую кааліцыю ў Бельгіі ўпершыню ўзначаліць правая партыя N-VA. Прэм’ер-міністрам новага правацэнтрысцкага ўрада стане Барт Дэ Вэвер, лідар N-VA. 54-гадовы палітык да гэтага займаў пасаду мэра партовага горада Антверпен.
Нягледзячы на тое, што ўрад фармуе правая N-VA, партыі цэнтрысцкага кірунку будуць захоўваць у кааліцыі большасць. N-VA сфармуе кааліцыю разам з ліберальнай партыяй MR, хрысціянскімі дэмакратамі абодвух рэгіёнаў і фламандскімі сацыял-дэмакратамі.
N-VA выступае за большую самастойнасць Фландрыі, нідэрландскамоўнай часткі Бельгіі, і настойвае на тым, каб яна і Валонія, франкамоўная частка, складалі часткі канфедэратыўнай дзяржавы.
Каментары