Грамадства1010

Гомельскі ваенкам Крываносаў паабяцаў зрабіць з трэш-стрымера Mellstroy «годнага байца»

Ваенкам па Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў паабяцаў крымінальную адказнасць і службу ў войску трэш-стрымеру Mellstroy. Цяпер Андрэя Бурыма пераследуюць за ўхіленне ад прызыву ў Беларусі. Ён пераехаў з Расіі ў ААЭ, а потым у Турцыю.

Ваенкам Андрэй Крываносаў на гомельскім ТБ паабяцаў трэш-стрымеру да 2 гадоў турмы на радзіме.

«Зямля круглая, усё роўна ён вернецца туды, адкуль ён пачынаў свае ўцёкі. І тут мы як законапаслухмяныя грамадзяне папрацуем з ім так, каб ён усвядоміў усе свае няправільныя паводзіны, панёс пакаранне. І пасля гэтага, калі будзе ў яго нармальны стан здароўя, каб нармальна праслужыў ва Узброеных сілах. Упэўнены, што мы зможам з яго зрабіць годнага байца. Галоўнае, хай патрапіць у войска», — сказаў ваенкам.

Нядаўна паведамлялася, што гомельскага трэш-блогера Mellstroy абʼявілі ў вышук у Расіі і завялі крымінальную справу ў ААЭ. Ён нібыта пераехаў у Турцыю.

@nashaniva Ваенкам паабяцаў зрабіць са стрымера «годнага байца» #мелстройнарезка #меллстрой #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #навіны #гомель #гомельскаяобласть ♬ الصوت الأصلي - elwatannews

Каментары10

  • Анекдот
    18.02.2024
    А шо, женщин бить уже умеет, чему его учить
  • ежик и голая попа
    18.02.2024
    пацалуе ён яго у сраку
  • Пытанне
    18.02.2024
    А, што Крываносаў уэл сам з сябе зраьіў “бойца”, што ўжо плануе рабіць з іншых?.. Нейкі “пельмень” ужо гатуе “сапраўдных байцоў”?)) Цяжка жыць ды марны лёс..

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць