Чацвёртая страляніна за тыдзень адбылася ў Бруселі, піша «Европейская правда» са спасылкай на RTBF.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/ap_-jvm8s.jpg.webp)
Фота: Sylvain Plazy, AP
Гэтым разам страляніна адбылася ў камуне Андэрлехт. Праз яе загінуў адзін чалавек.
Як паведамілі ў бельгійскай пракуратуры, верагодна, страляніна звязана з канкуруючымі наркабандамі.
Раней выпадкі страляніны здарыліся ў Андэрлехце і ў камуне Сэн-Жос-тэн-Нодэ.
У чацвер адзін чалавек атрымаў раненне ў нагу. У сераду ад страляніны ніхто не пацярпеў, але яна прывяла да часовага закрыцця станцый брусельскага метро, паколькі паліцыя пераследвала падазраваных.
Каментары