Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў
А што прываблівае жанчын?
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/barbecue_19-wwdle.jpg.webp)
«Найперш увага падае на фота, таму важна, каб у профілі былі якасныя здымкі, дзе вас добра бачна», — раіць псіхолаг Таццяна Любіна.
Не варта, лічыць яна, выкарыстоўваць фота:
- з шашлыкамі ў лесе;
- у цёмных акулярах або масках;
- на фоне помнікаў;
- з жывёламі ў турыстычных месцах.
Што да «шашлыкоў», то падобнае меркаванне выказала практыкуючая псіхолаг Аляксандра Мілер. Яна адзначае, што фота з шашлыком можа стварыць уражанне банальнасці і павярхоўнасці. Паводле яе, такія здымкі паказваюць адсутнасць унікальных хобі або інтарэсаў.
Ці сапраўды рост важны?
Так, для некаторых жанчын гэта мае значэнне, асабліва для высокіх, якія не хочуць сустракацца з мужчынамі, ніжэйшымі за сябе — тлумачыць Любіна і дадае: «Аднак агульнае ўражанне ад фота важнейшае. Прамяністая ўсмешка, упэўненасць і абаяльнасць могуць адыграць вырашальную ролю».
Фінансавы статус і аўтамабіль
Некаторыя жанчыны звяртаюць увагу на наяўнасць аўтамабіля і аксесуары. Але не варта выдаваць сябе за больш паспяховага чалавека, чым ёсць насамрэч: фальш і празмерныя перабольшванні хутка становяцца відавочнымі.
Гумар і арыгінальнасць
Па анкеце можна адразу зразумець, ці ёсць у мужчыны пачуцце гумару. Арыгінальныя і самаіранічныя фразы могуць значна павялічыць шанцы на поспех.
Напрыклад, замест стандартных паведамленняў можна напісаць нешта кшталту: «Я не запрашу цябе есці слімакоў у Парыжы, але гатовы купіць самую вялікую цукровую вату ў цырку».
Калі жанчына ўсміхнулася, чытаючы апісанне, яна, хутчэй за ўсё, адкажа.
Супольныя інтарэсы і хобі
Жанчыны часта звяртаюць увагу на агульныя інтарэсы, бо яны могуць стаць добрай асновай для зносін. Калі вы займаецеся спортам або захапляецеся пэўнай тэмай, абавязкова пазначце гэта ў сваім профілі.
Як весці перапіску?
Лёгкая, вясёлая размова і ненадакучлівы флірт — ключ да паспяховых зносін.
Не пішыце занадта часта і не крыўдуйце, калі адказ не прыйшоў імгненна.
Калі запрашаеце на спатканне, бярыце ініцыятыву ў свае рукі: «Сустрэча ў 19:00, дай свой нумар, дашлю дакладны адрас рэстарана».
Дык якія фота лепш за ўсё выкарыстоўваць?
- Якасныя фота, дзе рысы выразныя і натуральныя.
- Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць актыўны лад жыцця — спорт, падарожжы, хобі.
- Пазітыўны і ўпэўнены выгляд. Усмешка і абаяльнасць значаць больш, чым рост ці дарагія рэчы.
Якасныя фатаграфіі, арыгінальнае апісанне і натуральнасць — зарука поспеху на сайтах знаёмстваў. Жанчыны шануюць адкрытасць, гумар і супольныя інтарэсы.
А найважнейшае — будзьце сабой!
«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў
«Са мной усё проста і бясплатна». Адшукалі беларусаў, якія, як Дураў, хочуць дзяліцца спермай і пакідаць шмат нашчадкаў
Не толькі Tinder. Дзе цяпер шукаць пару — на ўсё жыццё і на адну ноч
«На першае спатканне прывёз 53 ружы». Як жанчына ў свае 50+ знаёміцца ў інтэрнэце
Каментары