![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/stad230814-p8ncq.jpg.webp)
Праект Нацыянальнага стадыёна, што ўзводзіцца ў раёне вуліцы Ванеева
У эфіры тэлеканала АНТ міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук распавёў, калі ў Мінску будуць уведзены ў строй Нацыянальны футбольны стадыён і басейн міжнароднага стандарту, паведамляе БелТА.
«У наступным годзе будзем ужо рыхтавацца да адкрыцця гэтых аб'ектаў. Калі ўважліва паглядзець, там ільвіная доля будаўнічых, будаўніча-мантажных работ ужо выканана. І я ўпэўнены, што да канца наступнага года мы ўжо будзем наведваць гэтыя спартыўныя аб'екты», — сказаў Сяргей Кавальчук.
Каментары