Следчыя дзеянні звязаныя са справай аб удзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/navalny_getty231013-hzoc3.jpg.webp)
У Расіі сілавікі прыйшлі з ператрусамі да адваката Вадзіма Кобзева, Ігара Сяргуніна і Аляксея Ліпцэра.
Як паведаміў дырэктар Фонда барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў, паводле ягоных звестак, следчыя дзеянні звязаныя са справай аб удзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці», паведамляе «Настоящее время». У Беларусі гэта называецца «экстрэмісцкае фармаванне».
Адвакаты затрыманыя як падазраваныя, паведаміла прэс-сакратар Кіра Ярмыш
«Імаверна, проста сёння будуць суды па меры стрымання», — дадала паплечніца палітыка.
У твітары каманды Навальнага адзначаецца, што адвакаты затрыманыя па артыкуле 91 КПК (падставы затрымання падазраванага).
Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня 2021 года, калі ён вярнуўся з Нямеччыны ў Маскву з лячэння пасля атручвання. Агулам яго асудзілі на 19 гадоў калоніі.
Каментары