Дзяржаўны сакратар замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран здзейсніў першы працоўны візіт на новай пасадзе ва Украіну праз два дні пасля прызначэння.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/zel231116-v4gk5.jpg.webp)
Яго горача вітаў у Кіеве Уладзімір Зяленскі.
«Добрая сустрэча. Зброя для фронту, умацаванне супрацьпаветранай абароны, абарона нашых людзей і крытычнай інфраструктуры. Дзякуй Брытаніі за падтрымку!», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Дэвід Кэмеран быў прызначаны міністрам замежных спраў у панядзелак, ён змяніў на гэтай пасадзе Джэймса Клеверлі, якога прэм'ер Рышы Сунак зрабіў міністрам унутраных спраў.
Кэмеран узначальваў урад Брытаніі ў 2010-2016 гадах і сышоў у адстаўку пасля Брэксіту.
Каментары