Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі зможа спалучаць асноўную працу і дэпутацкія абавязкі.
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант сабраўся ў дэпутаты, але не ў Палату прадстаўнікоў, а ў Мінскі гарадскі савет.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_02/ejsmant3-23b0j.jpg.webp)
Ён збірае подпісы ў сваю падтрымку на Севастопальскай акрузе № 52. У яе ўключаныя некаторыя дамы з праспекта Незалежнасці, вуліц Каліноўскага, Філімонава, Кедышкі. Гэта ваколіцы Белтэлерадыёкампаніі, але галоўны офіс арганізацыі непасрэдна не трапляе ў акругу Эйсманта.
А жыве кіраўнік БТ увогуле на іншым канцы горада, у элітным комплексе «Алімпік-Парк».
Патэнцыйны супернік у Эйсманта пакуль толькі адзін — кіраўнік Першамайскага раённага Зелянбуда Сяргей Навумчык.
Дэпутаты Мінгарсавета не звальняюцца з ранейшых месцаў працы і не атрымліваюць заробак. Гэта своеасаблівая сацыяльная нагрузка.
Каментары