Грамадства11

Чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай?

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў новым выпуску ТОКу патлумачыла, чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай і распавяла пра кантакты з расійскай апазіцыяй.

Святлана Ціханоўская Svetlana Tikhanovskaya Светлана Тіхановская
Святлана Ціханоўская. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Святлана Ціханоўская лічыць, што з'яўленне ў апазіцыі свайго лідара сведчыць пра сталасць нацыі:

«Чаму ў Беларусі не было Святланы Ціханоўскай у 2010 годзе, напрыклад, ці ў 2005, 2006-м? Я думаю, што гэта сталасць нацыі. Калі людзі ўжо на мяжы таго, што павінны быць перамены ў краіне, і абʼядноўваюцца вакол чагосьці. У нашым выпадку, «Ціханоўская» гэта вельмі ўмоўнае паняцце. Людзі абʼядналіся вакол ідэі, мэты».

Акрамя гэтага, як лічыць Ціханоўская, у беларусаў і расіян розны палітычны кантэкст. «У нас былі выбары, на якіх мы перамаглі. У расійскай апазіцыі няма такога чалавека ці абʼяднаўчай мэты, вакол якой можна будаваць супольнасць ці дэмакратычныя інстытуты. Там некалькі лідараў, і ў кожнага свая каманда. Магчыма, яны таксама дамаўляюцца пра нейкую супольную працу».

Святлана выказала дапушчэнне, што, магчыма, пасля новых прэзідэнцкіх выбараў у Расіі зʼявіцца свая «Ціханоўская».

Пра кантакты з расійскай апазіцыяй

Ціханоўская распавяла пра свае адносіны з расійскай апазіцыяй. Па яе словах, яна некалькі разоў сустракалася з Уладзімірам Кара-Мурзой, пакуль яго не пасадзілі. Акрамя гэтага яна камунікуе з Жанай Нямцовай — удавою расійскага апазіцыйнага палітыка і грамадскага дзеяча Барыса Нямцова, забітага ў 2015 годзе. Сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай апазіцыі адбываюцца пад час супольных мерапрыемстваў.

«Але я адчуваю, калі Беларусь і Расія абмяркоўваюцца разам на адной панэлі, то Расія заўжды выціскае Беларусь. А мне вельмі важна трымаць Беларусь на парадку дня, каб пра Беларусь казалі. І таму, калі ёсць нейкі івэнт, дзе абмяркоўваюць Расію і Беларусь, я прашу, каб панэль па Беларусі выносілі асобна. Не кладзіце нас у адзін кош, у нас розныя кантэксты».

«Мы, беларусы, не называем сябе апазіцыяй, бо разумеем, што нас большасць. А там гэта нейкая прыналежнасць да партыяў, да поглядаў. Наш погляд адзін — дэмакратычная Беларусь, вызваленне зняволеных і новыя выбары».

Ціханоўская заўважыла, што беларускія дэмакратычныя сілы могуць вучыцца асобнаму ў расійскай апазіцыі. Напрыклад, марафон салідарнасці з палітвязнямі — калька з расійскай ініцыятывы. «Так, у нас атрымалася трошкі лепш. Але чамусьці мы да такога не дадумаліся. І гэта добры прыклад, як можна ўзяць ініцыятыву і перакласці яе ў беларускія рэаліі».

Глядзіце цалкам:

Каментары1

  • Сяргей Святланавіч
    05.01.2024
    Бедныя расіяне! Як жа ж яны зрынуць пыню без уласных пустабрэхаў, якія займаюцца палітычным турызмам і называюць гэта БАРАЦЬБОЙ!

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць