На канале «Специальное производство. Официально» з'явілася інфармацыя, што завочнае вядзенне крымінальнай справы 13 сакавіка адкрылі ў дачыненні да 39-гадовага аршанскага праваабаронцы і журналіста Ігара Казмерчака.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/2024-03-14163808-cr47v.jpg.webp)
Ігара Казмерчака збіраюцца судзіць паводле ч. 1, 2 арт. 361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яго запрашаюць з'явіцца па адрасе Аршанскага міжраённага аддзела Следчага камітэта (Орша, вул. 60 гадоў БССР, 11).
Праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.
Каментары