Грамадства1111

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Не можаш заахвоціць паступаць у беларускія ВНУ — ствары бюракратычныя перашкоды перад выездам з краіны. 

Апошні званок. Фота Sergei Grits, AP Photo 

Ідэалагізацыя адукацыі, рэпрэсіі супраць педагогаў і ўчарашняя метадалогія выкладання кожны год штурхаюць беларускіх школьнікаў і іх бацькоў у бок атрымання адукацыі на Захадзе. 

Першым крокам да таго, каб паступіць за мяжу, беларускаму выпускніку трэба апастыляваць свой атэстат у Міністэрстве адукацыі, адстаяўшы доўгую чаргу разам з іншымі ахвотнымі і заплаціўшы 5 базавых (200 рублёў) за дакумент.

Разумеючы праблему адтоку дзяцей, лукашэнкаўцы ўспомнілі старыя правераныя бюракратычныя метады.

На гэты момант чарга на апастыляванне складае роўна месяц — калі сёння запісацца на падачу, то можна трапіць у Міністэства адукацыі на атрыманне апастыля толькі 5 жніўня.

Але часам чыноўніцкія мазгі нараджаюць па-сапраўднаму крэатыўныя бар'еры. 

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад настаўнікаў, а таксама некалькіх суразмоўцаў, чые знаёмыя з гэтым сутыкнуліся, улады вынайшлі яшчэ адзін спосаб стрымаць абітурыентаў. 

«У атэстат наўмысна ставіцца памылка ў прозвішчы дырэктара ці завуча. Умоўна, была Лукашэнка, стала Лукташэнка. Або змазваецца подпіс. Школьнік прыходзіць у Мінадукацыі, яму кажуць, што такі дакумент апастыляваць не могуць — бо ў дырэктара іншае прозвішча або іншы подпіс. Таму, маўляў, атрымлівайце па-новаму і вяртайцеся. Выпускнік кідаецца ў школу — а патрэбны чалавек у адпачынку. Або проста пераробліванне і чарга ў Міністэрства адукацыі займае столькі часу, што на падачу ва ўніверсітэт за мяжу школьнік ужо не паспявае. У гэтым і сэнс. Што рабіць? Паступаць у Беларусі. У беларускіх ВНУ на сапраўднасць подпісу і памылкі ў прозвішчах увагі не звяртаюць», — тлумачыць наш суразмоўца з сістэмы адукацыі.

Прынцып, па якім абіраюцца школьнікі з нібыта выпадковымі «памылкамі» ў атэстаце, невядомы.

Мы ведаем пра такія выпадкі пераважна ў школах з традыцыйна высокім працэнтам паступленняў за мяжу.

Але некаторыя людзі, якія з гэтым сутыкнуліся, робяць выснову, што лепш было б іх дзецям маўчаць аб намеры паступаць за мяжу і не казаць гэтага нікому са школьных настаўнікаў. Яны падазраюць, што ім у атэстаце памылку зрабілі наўмысна, таму што ў школе ведалі, што дзіця збіраецца з'язджаць. 

Настаўнікі пацвярджаюць «Нашай Ніве», што начальства запытвае інфармацыю ў класных кіраўнікоў аб тым, ці вядома ім аб планах вучняў паступаць за мяжу.

Настаўнікам настойліва прапануюць стрымліваць дзяцей і агітаваць іх застацца ў Беларусі. 

Каментары11

  • a horse with no name
    05.07.2024
    Яны ўжо выйшлі з Болонскага Працэса, могуць выйсьці і з міжнароднай сістэмы апастыляў. Жудаснае, аднак, ў гэтай сітуацыі не чыноўнікі, а гэтыя настаўнікі, чыя праца даваць веды і ў пэўным сэнсе даваць будучыню вучням, а яны наадварот гэта ўсё забіраюць з-за свайго страху. Мне цікава, ці добра яны спяць, разумеючы, колькі дзяцей і талентаў яны згубілі
  • Дакладна ведаю
    05.07.2024
    У некаторыя вну Польшчы апастыль менавiта беларусам не патрэбен.
  • Дупа с вусамі
    05.07.2024
    І зноў гэтыя настаўнікі і знова робяць шкоду.

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі7

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка80

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць