Грамадства11

Стваральніка Праграмы Каліноўскага ў Варшаве ніхто не біў — ён сам зваліўся з лесвіцы

Рэгіянальная пракуратура акругі «Сьрудмесце-Поўнач» у Варшаве паведаміла пра спыненне расследавання ў справе збіцця стваральніка Праграмы Кастуся Каліноўскага Яна Маліцкага 19 снежня 2024 года. Фармулёўка прынятага рашэння — «у сувязі з высновай, што злачынства не было здзейснена».

Ян Маліцкі. Фота: Белсат

Паводле паведамлення пракуратуры, падчас следства пяць разоў быў дапытаны сам пацярпелы, праведзеныя допыты адзінаццаці іншых сведкаў, агляд месца здарэння, агляд пацярпелага, аналіз відэазапісаў з камер назірання, агляд тэлефона, а таксама атрымана экспертнае заключэнне ў галіне судовай медыцыны адносна характару і механізму ўзнікнення траўмаў.

У выніку была зроблена выснова, што

«ніводзін з даступных доказаў не сведчыць пра тое, што пашкоджанні Яна Маліцкага былі вынікам дзеянняў або бяздзейнасці іншай фізічнай асобы».

На падставе сабраных доказаў пракурор прыйшоў да высновы, што траўмы Яна Маліцкага сталі вынікам няшчаснага выпадку. Ён, маўляў, спатыкнуўся аб няроўнасць тратуара або прыступак у варшаўскім Казімежаўскім парку, што магло прывесці да страты памяці. Пра гэта заяўляў і сам пацярпелы.

Дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі сцвярджаў, што быў збіты невядомымі ў варшаўскім Казімежаўскім парку. 

У інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita ён гаварыў, што ў ноч з 19 на 20 снежня ў Казімежаўскім парку, што каля Варшаўскага ўніверсітэта, на яго напалі двое мужчын. Спачатку невядомыя спыталі, як яго завуць, а калі ён назваўся, ударылі па галаве. Прафесар Ян Маліцкі страціў прытомнасць і ачуўся толькі ў машыне хуткай дапамогі. Перад здарэннем ён быў на сустрэчы, якая скончылася позна, а пасля пайшоў праз дрэнна асветлены Казімежаўскі парк.

У Маліцкага тады выявілася сур’ёзная траўма галавы: пералом чэрапа, дзве гематомы і страсенне мазгоў.

Каментары1

  • Bhagawan
    04.02.2025
    Mocnaja zajava. Niaŭžo heta padzie ja abyłasia biez śvuedkaŭ?

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Латвіі ехала праз мяжу з аб'ёмнай дублёнкай. У мытнікаў закраліся падазрэнні

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі6

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць