Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус
Выдача пашпартоў Новай Беларусі ці збор біяметрычных даных для іх рабіцца не будуць, пакуль не завершыцца праверка дакумента на адпаведнасць рэгламенту Еўрапейскага Саюза па абароне персанальных даных і не будуць растлумачаныя ўсе юрыдычныя пытанні, якія тычацца статусу дакумента. Пра гэта паведаміў выданню «Позірк» кіраўнік праекта, дырэктар Беларускага пашпартнага цэнтра Марус Гудэлайціс.
Кампанія Garsų pasaulis, як паведаміў Гудэлайціс, ужо перадала ў Беларускі пашпартны цэнтр усе неабходныя матэрыялы і загатоўкі. Персаналізацыю, то-бок друк даных на бланках, у цэнтры планавалі рабіць уласнымі сіламі, у тым ліку «для гарантавання бяспекі праекта».
Паводле слоў Гудэлайціса, пакуль гэты дакумент застанецца сімвалічным.
Каментары