Работнікі «Беларуськалія» прабягуць 17 паверхаў з мяшкамі з соллю вагой у 16 кілаграмаў
На «Беларускаліі» ёсць традыцыя: да 23 лютага ладзіць незвычайны забег.
Адбудзецца ён і гэтым разам, адзначаюць у тэлеграме прадпрыемства. Удзельнікам трэба будзе пераадолець 17 паверхаў з мяшком вагой 16 кг (для мужчын). Сілу і цягавітасць змогуць прадэманстраваць і жанчыны, праўда, без грузу.
Узроставыя групы:
- мужчыны да 30 гадоў, да 40 гадоў, да 50 гадоў, звыш 50 гадоў.
- Жанчыны да 30 гадоў, да 40 гадоў, звыш 40 гадоў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў пройдзе 21 лютага.
Каментары