Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў
Таксама яму далі гіганцкі штраф.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/opik241122-4e8vh.jpg.webp)
Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў), паведаміў адзін з міліцэйскіх каналаў.
41-гадовага мужчыну вінавацілі ў тым, што ён хадзіў на суды над «экстрэмістамі» і паведамляў пра прысуды.
У снежні 2021 года ў Чопіка правялі першы ператрус. У верасні 2022 года яго першы раз затрымалі — фармальна за сцяг, які сілавікі, магчыма, самі вывесілі ў ягонай кватэры ўжо пасля затрымання. У мужчыны проста не было смартфона, у якім можна было адшукаць «экстрэмісцкія матэрыялы», і таму лукашыстам не было да чаго іншага дачапіцца.
Іншы раз у будынку суда канвой зацягнуў яго ў асобны пакойчык, дзе яго ўдарылі пад дых і параілі больш на пасяджэнні не хадзіць.
Апошні раз Чопіка затрымалі ў сакавіку 2024 года. Тады яго, мяркуючы па ўсім, метадычна збівалі: відавочцы расказалі, што яго прывозілі ў бальніцу хуткай дапамогі.
Каментары
"Пракурор" Генадзь Буры (рус. Геннадий Бурый)