Грамадства11

Польскія медыя засумняваліся ў нападзе ў Варшаве на Яна Маліцкага, які стварыў Праграму Каліноўскага

Польская паліцыя працягвае праверку заявы прафесара Яна Маліцкага аб нападзе на яго ў снежні 2024 года. Высноў няма больш за месяц, нагадвае Радыё Свабода.

Дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі сцвярджае, што быў збіты невядомымі ў варшаўскім Казімежаўскім парку ў другой палове снежня 2024 года. Паліцыя праводзіць праверку ўжо больш за месяц, але пакуль не знайшла ніякіх доказаў, якія б гэта пацвердзілі, паведамляе польскі сайт tvn24.pl.

Журналісты прааналізавалі таксама запісы з камер відэаназірання. Яны нібыта не пацвярджаюць прысутнасці падазроных асоб каля Маліцкага.

Паводле выдання, ратавальнікі зафіксавалі ў сваёй дакументацыі, што пацыент быў у стане алкагольнага ап’янення і ўпаў з лесвіцы:

«Паводле нашых высноў, Маліцкі сказаў ім, што вяртаецца з імпрэзы. Ён не сказаў, што яго білі. Ён папрасіў адвезці яго дадому. З прычыны траўмаў галавы ратавальнікі даставілі пацярпелага ў шпіталь раёна Прага. Паводле запісаў, яны прыбылі туды ў 23:36. Пра збіццё Ян Маліцкі таксама не паведаміў лекарам у шпіталі. На далейшую дыягностыку ён не пагадзіўся і па ўласным жаданні пакінуў установу праз восем хвілін пасля поўначы».

Але пасля вяртання дадому яму стала горш, і 20 снежня, на наступны дзень пасля здарэння, ён выклікаў хуткую дапамогу. Яго даставілі ў ваенны шпіталь на вуліцы Шасэраў. Толькі там ён упершыню паведаміў лекарам, што яго збілі.

У размове з журналістамі tvn24.pl ён прызнаўся, што ў медыцынскай карце ёсць «падзенне з лесвіцы».

У інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita Ян Маліцкі раней сказаў, што ў ноч на 20 снежня ў Казімежаўскім парку, што каля Варшаўскага ўніверсітэта, на яго напалі двое мужчын. Спачатку невядомыя спыталі, як яго завуць, а калі ён назваўся, ударылі па галаве. Прафесар Ян Маліцкі страціў прытомнасць і ачуўся толькі ў машыне хуткай дапамогі. Перад здарэннем ён быў на сустрэчы, якая скончылася позна, а пасля пайшоў праз дрэнна асветлены Казімежаўскі парк.

У прафесара выявілася сур’ёзная траўма галавы: пералом чэрапа, дзве гематомы і страсенне мазгоў.

Каментары1

  • Юзiк
    28.01.2025
    Мой стары бацька мае дэменцыю. Калi выпье алкаголь - дакладна так сама сябе паводзiць. Сам сабе травмуе (падае як дома так i на вулiцы), а потым заяўляе, што яго пабiлi. Ужо некалькi папярэджанняў ды штрафаў было з мiлiцыi за ілжэсведчанне, каб не даведка ад псiхiятра - ужо пасадзiлi бы напэўна.
    Мае спачуваннi сваякам пана Яна, гэта вельмi цяжкае выпрабаванне.

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі7

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка80

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць