У Глыбокім зноў спрабуюць прадаць будынак былога кляштара кармелітаў. Пачатковы кошт пабудовы XVIII стагоддзя, якая мае патрэбу ў рэстаўрацыі, чыста сімвалічны — адна базавая велічыня, то-бок 42 рублі.
Будынак кляштара кармелітаў размешчаны ў цэнтры Глыбокага — на плошчы 17 верасня. Пабудова з'яўляецца гісторыка— культурнай каштоўнасцю. Узвялі ў 1735 годзе, то-бок будынку амаль 300 гадоў.
У свой час пры манастыры існавалі жылыя карпусы, а таксама бібліятэка, шпіталь, аптэка, службовыя і складскія памяшканні. А ў 1812 годзе менавіта тут на некалькі дзён спыняўся французскі імператар Напалеон Банапарт.
Кляштар кармелітаў быў закрыты ў 1865 годзе, яшчэ праз 10 гадоў касцёл быў ператвораны ў праваслаўную царкву. Ад жылых карпусоў да нашых дзён дайшло толькі адно крыло, два іншыя былі разабраныя ў 1892 годзе.
Чарговыя таргі пройдуць на электроннай пляцоўцы «БУТБ-маёмасць» 3 сакавіка. Падаць заяву на ўдзел можна да 26 лютага ўключна.
Раней спробы прадаць гэты будынак неаднаразова рабіліся, у тым ліку і за мінімальную цану. Але ахвотных не знаходзілася.
Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба
Былую каралеўскую сядзібу ў Гродне набыла царква «Слова Божае»
Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі
Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам
Каментары