Сярэднесутачная тэмпература была блізкая да сакавіцкай.
«Студзень лічыцца самым халодным месяцам года. Але ў 2025 годзе сярэдняя месячная тэмпература студзеня была блізкая да сакавіцкай і склала +1,2°С, што вышэй за кліматычную норму на 5,3°С. Такі цёплы студзень адзначаецца ўпершыню за ўсю гісторыю метэаназіранняў», — паведаміў Белгідрамет.
Да гэтага тэмпературны рэкорд належаў студзеню 2020 года, калі сярэдняя тэмпература паветра па краіне склала +1,1°С.
Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі і знаходзілася ў межах ад 4,5 да 6,1°С. Усе тры дэкады месяца былі цёплымі.
Самая цёплая — трэцяя дэкада, сярэдняя тэмпература якой перавышала норму на 8°С.
Тэмпературы першай і другой дэкад былі вышэй за норму на 4,4 і 3,4°С адпаведна.
За месяц у сярэднім па краіне выпала 31 мм ападкаў, што склала 75% кліматычнай нормы. Уся тэрыторыя краіны, за выключэннем паўночных раёнаў, адчувала недахоп вільгаці
У канцы першай дэкады студзеня на рэках з'яўляліся ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе забярэжжа і шугаходу, месцамі быў лёд, але потым таксама разбурыўся. Да канца месяца тэмпература вады павысілася да 6ºС, што не характэрна для студзеня.
Каментары