За гісторыю незалежнай Беларусі максімальная колькасць апублікаваных кніжных выданняў зафіксаваная ў 2008 годзе — тады было выпушчана 13,2 тыс. кніг і брашур. Пасля гэтага паказчык пачаў падаць і да сёння зменшыўся амаль напалову. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле ў часопісе «Социологический альманах», які выпускаецца Нацыянальнай акадэміяй навук, піша Thinktanks.pro.
Паводле даных Белстата, у 2023 годзе ў краіне было выдадзена 7,8 тыс. кніг і брашур, тады як дзесяць гадоў таму, у 2013-м, іх выйшла 11,4 тыс. — на 32% больш. Калі ж лічыць ад 2008 года, то змяншэнне ў параўнанні з 2023 годам — на 41%.
Калі казаць не толькі пра кнігі, а пра друкаваную прадукцыю ўсіх тыпаў, то скарачэнне яе выпуску за апошняе дзесяцігоддзе (2013-2023 гады) склала 42%, а калі весці адлік з 2008, то выпуск абваліўся амаль напалову.
Усяго ў 2023 годзе Кніжнай палатай зарэгістравана 40,2 тыс. абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў. У справаздачы Кніжнай палаты за 2023 год прадстаўлены змястоўны склад выданняў, з якіх 20% склалі кнігі і брашуры, каля 50% — нумары газет, 11,5% — часопісы і бюлетэні, і каля 17% — ведамасныя і ліставыя выданні.
Узмацненне строгасці ва ўмовах працы выдавецтваў пачаліся яшчэ ў 2002 годзе. Тады былі адмененыя падатковыя паслабленні для выдавецкага сектара, пасля чаго пачалося зніжэнне рэнтабельнасці выдавецтваў, а пасля скараціліся пералік літаратуры і друкаваныя наклады.
Сектар адчуваў цяжкасці ў канкурэнцыі з расійскімі выдаўцамі, што адбівалася на структуры рынку літаратуры. Да 90% кніжнага рынку Беларусі складала літаратура, імпартаваная з Расіі.
А пасля 2020 года ў Беларусі былі пазбаўленыя ліцэнзіі і закрытыя многія прыватныя кніжныя выдавецтвы.
І ведаеце, гэта ўсё — праўда. Новая дакумастацкая кніга Анціпава выкліча скрыгат у медыйных і багемных колах
«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Зося Лугавая расказала пра тэндэнцыі ў літаратуры
«Спадзяюся, што мы вырулім, таму што робім нешта важнае і добрае». Дырэктарка кнігарні расказала, што такое кніжны бізнэс у сучасных умовах
«Перасталі быць качэўнікамі і аселі на зямлі». Выдавец Янушкевіч прэзентаваў новую кнігарню і расказаў пра перспектывы бізнэсу
Каментары